Не гледзячы на рэкамендацыі кіроўцам быць вельмі ўважлівымі, праяўляць максімум асцярожнасці і разважлівасці пры кіраванні аўтамабілем, усё ж знаходзяцца такія "ліхачы" якія хочуць паганяць.
Рухаючыся па трасе Е95 ва ўмовах дрэннай бачнасці і галалёду, кіроўца чырвонага Lifan вырашыў здзейсніць абгон, але да яго няшчасця спроба апынулася няўдалай-аўтамабіль занесла і выкінула з дарогі, пры гэтым машына два разы перавярнулася і засталася ляжаць на баку. На шчасце ніхто з 5 пасажыраў, якія як стала вядома знаходзіліся ў нецвярозым стане не пацярпелі, а абышліся толькі спалохам і парай сінякоў.