06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2018. Лістапад

25.01.2019 12:30

2430 праглядаў, 0 каментароў

Здзекі ў аршанскай калоніі, старая гісторыя пра Гагарына і Оршу, жахлівыя фота з інтэрнату ў Барані.

Самым папулярным матэрыялам на сайце за лістапад стаўся артыкул пра ліст з папраўчай калоніі № 12 г.Оршы. У лісце зняволеныя паскардзіліся на цэны, кепскія санітарныя ўмовы і здзекі з іх. У Балбасава пры вялікіх захадах бяспекі зноў прыехаў Лукашэнка, ён распавёў у тым ліку і пра марозіва ў сваім дзяцінстве. А пры будаўніцтве гандлёвага цэнтра на Партызанскай вуліцы ратавальнікі выявілі некалькі істотных парушэнняў.

Паміж Оршай і Баранню чыноўнікі распрацавалі элітны раён. Прычым грамадскія слуханні, як часта здараецца ў Беларусі, фактычна зрабілі пустой фармальнасцю, але актывісты не пакідаюць высілкаў супраць новага раёна. Дзве маладыя сям'і выйгралі суд у аршанскай міліцыі, злавіўшы яе супрацоўнікаў на хлусні. Аднак ніякай кампенсацыі грамадзянам суд не прызначыў, а міліцыянты ніяк не пацярпелі за свае хлуслівыя сведчанні, якія абвергнула камера відэаназірання.

У Лёзненскім раёне мужчына разам з саўдзельніцай закапаў яшчэ жывую жанчыну, а затым размясціў аб'яву пра здачу той кватэры. Пажар на вуліцы Сямёнава ледзь не прывёў да гібелі трох чалавек. Тое, што на Аршанскім мясакамбінаце частку заробку выдаюць талонамі, стала вядома на ўсю краіну.

Таксама ў гэтым месяцы разгарэўся скандал у менскай гімназіі, дзе дзяцей прымушалі ўступаць у прадзяржаўны БРСМ. Многія дзеці праявілі мужнасць не па гадах і адмовіліся ад такога "гонару". Аршанскі БРСМ стаў дзейнічаць дзёрзка і смела ў інтэрнэце, пад тэгам #загонбрсм былі апублікаваныя дзясяткі паведамленняў з ухваленнем дзейнасці арганізацыі. Пад імі дзеці і юнакі прызнаваліся, што дзякуючы БРСМ набылі новыя знаёмствы, а некаторыя нават мэту ў жыцці. Аднак справа была ў тым, што ўсе паведамленні былі аднатыпнымі, напісанымі як пад капірку, супадалі нават арфаграфічныя памылкі. Аршанская ячэйска арганізацыі адмовілася ад каментароў нашаму сайту і іншым рэсурсам.

Жыхары бараньскага інтэрнату чакалі рамонту ў 2016, 2017 і 2018 годзе. Чакалі дарма. Мы апублікавалі шакуючыя фота, у якіх умовах жывуць законапаслухмяныя людзі, у якіх умовах улады пакідаюць цэлыя сем'і.

Таксама ў лістападзе высветліліся падрабязнасці сувязяў Гагарына і Оршы. Гагарын перадаў падарунак для аршанкі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2018. Лістапад

Здзекі ў аршанскай калоніі, старая гісторыя пра Гагарына і Оршу, жахлівыя фота з інтэрнату ў Барані.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение