15:00

+0

4 м/с

999 гПа

18:00

+0

4 м/с

1000 гПа

21:00

-1

4 м/с

1001 гПа

00:00

-3

2 м/с

1002 гПа

03:00

-4

2 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Малочны камбінат у Сянне скарачаюць

26.01.2019 17:22

3442 прагляду, 2 каментара

28 студзеня "ОршаСырЗавод" пачне забіраць у сенненскага цэху малакавозы і іншую тэхніку.

25 студзеня работнікаў малочнага камбіната ў Сянно паінфармавалі пра скарачэнне. Былы дырэктар "ОршаСырЗавода" і галоўны інжынер малочнага цэха ў Сянно патлумачылі "Белсату", чаму ў горадзе закрываецца апошняе прадпрыемства, якое давала жыхарам працу. Рабочым ужо кажуць у адкрытую, што ім нічога не свеціць, – кажа журналісту галоўны інжынер цэху Уладзімір Кіслякоў. – Гэта звязана з тым, што няма сыравіны – і завод прастойвае. Куды будзе адпраўляцца сыравіна, вырашае кіраўніцтва канцэрну або аблвыканкам. На Віцебшчыне сыравінныя зоны ўжо падзеленыя. Нам толькі застанецца зборнае малако, якое здае насельніцтва.

Неафіцыйна працаўнікам паведамілі, што завод камбінат канчаткова закрыецца ў траўні. Найбліжэйшым месцам працы для больш, чымся 120 чалавек можа стаць спіртзавод у Янове за 50 км ад Сянна. Але людзі не гатовыя туды ездзіць.

Уладзімір Кіслякоў:"Працы ў Сянне няма. Будаўнічыя арганізацыі ўсе пазачыняліся, цяпер на закрыццё чакае хлебазавод. Ад Райпо застанецца, можа, толькі невялікая база – тут збіраецца будавацца "Еўраопт". Сваіх арганізацыяў у нас тут наогул няма, калі шчыра казаць". Можна пайсці ў калгас, але ніхто не хоча – там заробкі па тры месяцы не выплачваюць."

Паводле інжынера, Сянно – не адзінае месца, дзе адбываецца падобны працэс. Гэтак, нядаўна зачыніўся малочны цэх у Дуброўне. Нічога не пагражае толькі цэху ў Копысі, бо гэта – малая радзіма кіраўніка Беларусі.

"У Копысі працягваюць рабіць сыры. Лукашэнка не дазволіць закрыць прадпрыемства: у Копысі знаходзіцца ягоны дом", – працягвае Кіслякоў.

Журналістам не ўдалося паразмаўляць з дырэктарам сенненскага цэху: з 25 студзеня ён на бальнічным. Гэтай прычынай часта прыкрываюцца беларускія чыноўнікі, каб не кантактаваць з журналістамі, магчыма, і гэты раз матывацыя такая. Былы дырэктар "ВоршаСырЗаводу" Мікалай Школьнікаў, які пагадзіўся паразмаўляць з "Белсатам", пацвердзіў перабоі з сыравінай.

Сярод прычын Школьнікаў называе таксама тое, што малочныя прадпрыемствы ў Аршанскім раёне выкупае "Савушкін прадукт".

Мікалай Школьнікаў:"Савушкін прадукт" мацнейшы фінансава – гэта звязана толькі з гэтым. Ну і ёсць праблема з малаком у раёне.

"Савушкін прадукт" скупае прадпрыемствы "Аршанскага малочнага камбінату". Там ужо адбылася рэарганізацыя. Калі гэты працэс пачаўся, то камбінаты ў Дуброўне, Сянне і Копысі перавялі пад юрысдыкцыю Аршанскага хлебакамбінату, а ў снежні цэх у Сянне аддалі "ВоршаСырЗаводу". Разумееце, гэта было вырашана ў Лукашэнкі ўжо даўно – каб падняць Аршанскі раён. Я так разумею, з такой прапановай звярнуліся і да "Савушкінага прадукту", – дадае Кіслякоў.

На пачатку студзеня Аляксандр Лукашэнка загадаў спрасціць падатковы рэжым для ўсіх прадпрыемстваў Аршанскага раёну. Тут дазволілі ўжываць будаўнічыя і тэхнічныя нормы Еўразвязу, ЕАЭС і КНР без адаптацыі да беларускай рэчаіснасці. Дзейнічае шэраг ільготаў пры стварэнні ды пашырэнні вытворчасці. Да канца 2023 года ў раёне забаранілі выбарачныя праверкі і абмежавалі пазапланавыя.

Абвінавачаных і падазраваных у эканамічных злачынствах будуць браць пад варту ў выключных выпадках. Заробкі кіраўнікоў арганізацый і чыноўнікаў прывязаныя да вынікаў выканання праграмы развіцця раёну. Дзеля хуткага прыняцця рашэнняў райвыканкамам дазволена распараджацца неэфектыўнай дзяржаўнай маёмасцю.

Найбольш эфектыўныя захады для развіцця раёну ўлады плануюць распаўсюдзіць на іншыя рэгіёны Беларусі.

Цэх "Сенненскі" робіць сухое абястлушчанае малако і сухі малочны прадукт у мяшках па 25 кг і масла – "Салодкавяршковае" і "Сялянскае" ў каробках па 20 кг. Сухое малако прадпрыемства адпраўляе ў Казахстан, масла прадаецца ў Беларусі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Малочны камбінат у Сянне скарачаюць

28 студзеня "ОршаСырЗавод" пачне забіраць у сенненскага цэху малакавозы і іншую тэхніку.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение