Пенсіянер 1934 года нараджэння пражываў ў Оршы на вуліцы Талстога. Днём - каля 14-00 - 23 студзеня ён сыйшоў з дому і некалькі дзён пра яго нічога не было вядома. Праз тры дні - 26 студзеня - мужчына быў абвешчаны ў вышук, яго фотаздымкі з'явіліся ў сацыяльных сетках з асабістымі прыкметамі. Да пошуку далучыліся як валанцёры, так і міліцыя.
У той жа дзень калі пенсіянера абвесцілі ў вышук, ён быў і знойдзены. Знайшлі мужчыну ў бальніцы жывым, але не зусім здаровым.