Аршанец быў у гасцях у вёсцы Харкаўка суседняга Горацкага раёна 22 студзеня. Гасціў, відавочна, доўга, а ноччу з вёскі даехаць не было на чым - тым больш, што Харкаўка знаходзіцца ў баку ад трасы Горкі-Орша. І тады 29-гадовы аршанец вырашыў скарыстацца машынай... чужой машынай. А тут, як раз, каля аднаго з дамоў стаяла нечыя "Аўдзі". У прынцыпе, узрост у 29 год лічыцца ў нас яшчэ маладым, але ў такім узросце аршанец ужо меў павучальны досвед - ён сядзеў у турме за ўгон аўтамабіля. Таму і залезці ў машыну і завесці машыну не склала для яго праблемы. Як толькі матор завёўся, у суседнім доме загарэлася святло і гэта ўратавала гаспадара машыны ад крадзяжу. Злачынцу давялося сыйсці пешкам, пакінуўшы "Аўдзі" на месцы.
Куды ж ісці ў такіх умовах? І аршанец пайшоў на трасу, а па дарозе на трасе аказалася яшчэ адна вёска - Сава, а ў ёй і яшчэ адзін аўтамабіль, на гэты раз "Форд Транзіт". У гэтым выпадку гаспадар аўтамабіля не толькі не прачнуўся калі машына завялася, ён яшчэ і пакінуў ключы ад аўто проста ў машыне. Толькі раніцай гаспадар "Форда" пабачыў знікненне мікрааўтобуса.
Арыентыроўку на аўтобус разаслалі як па Магілёўскай вобласці, так і па Віцебскай. У выніку ўжо а 8-45 ў Оршы малады злачынца быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ.
На фота не скрадзеная "Аўдзі"
На фота: скрадзены "Форд"
Фота сайта магілёўскага УУС.