Мужчына Аляксеенка Дзяніс Вячаслававіч перастаў выходзіць на сувязь яшчэ 16 студзеня. Некалькі дзён таму яго фотаздымкі з просьбай дапамагчы ў пошуках зніклага з'явіліся ў сацыяльных сетках, але гэта не дало выніку і цяпер справай занялася міліцыя ды валанцёры пашуковага атраду "Анёл". Дзяніс Вячаслававіч нарадзіўся 1 верасня 1977 года і ў Оршы жыў на 1-ым Кастрычніцкім завулку. 8 студзеня гэтага году ён паехаў на заробкі ў вёску Ігнатава Калінінскага раёна Цвярской вобласці. А з 16 студзеня перастаў выходзіць на сувязь і да гэтае пары пра яго нічога не вядома.
Прыкметы: рост 170-175 сантыметраў, целасклад нармальны, вочы блакітныя, звычайна стрыжэцца налыса. Мае некалькі шрамаў: на левай частцы патыліцы каля 4-х сантыметраў, на грудной клетцы злева каля 2-х сантыметраў. У верхняй частцы сківіцы спераду адсутнічае адзін зуб. Быў апрануты ў зімовую балоневую куртку сіняга колеру, чорную вязаную шапку, чорныя полуботы зімовыя 41 памеру.
Вышук вядзецца як ў Беларусі, так і ў Расіі.