У сваім звароце, падпісаным больш як 60 чалавекамі, жыхары мікрараёна Заходняя прасілі палепшыць абслугоўванне дарогаў, а канкрэтна: палепшыць асвятленне, зрабіць тратуары і лепш чысціць дарогі ў зімовы перыяд.
Адзіны харошы адказ, які прыйшоў з выканкаму за подпісам намесніка старшыні выканкаму Ігара Селіванава прыйшоў па-поваду бардзюраў. У адказе напісана, што запланавана будаўніцтва бардзюраў па вуліцы Красіна ад вуліцы Станцыённай да завулку Дальні. Праўда, гэта не самая насычаная транспартам вуліца - грузавікі па ёй не ездзяць (а менавіта з-за наяўнасці бальшагрузаў жыхары Заходняй прасілі тратуары). Толькі адна частка (самы пачатак вуліцы) мае адносна вялікі паток пешаходаў з раніцы - тая частка, якая ідзе да школы №14, далей ідзе прыватны сектар па якім не тое, што пешаходам, але і машынам праехаць у весну бывае цяжка - дарога гэтая не асфальтаваная. І толькі ў самым канцы (ад музея імя Шаўрова да завулка Дальні) ёсць асфальтавае пакрыццё, прычым, вуліца гэтая даволі вузкая. Больш за тое - напісана ў адказе - бардзюры могуць быць пабудаваныя толькі ў тым выпадку, калі ў 2021 годзе выканкам у поўнай меры выдзеліць фінансаванне на падобныя работы. Атрымліваецца, што з аднаго боку выканкам прыме меры па стварэнні бардзюраў у раёне, а з іншага боку, бардзюры будуць пабудаваныя на той вуліцы на якой праблемаў не назіралася, прынамсі, праблемы былі звязаныя не з бардзюрамі.
У астатнім, падаецца чыноўнікам, на Заходняй праблемы няма - асвятленне адпавядае нормам, расчыстка праводзіцца па вызначаным маршрутам і дадатковае асфальтаванне (а на Заходняй заасфальтавана толькі 6 вуліцаў на ўвесь раён) не плануецца.