30 студзеня каля 14 гадзін дня на аўтадарозе "Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі" паблізу вёскі Буда Дубровенскага раёна супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі мікрааўтобус "Opel Meriva", якім кіраваў 62-гадовы жыхар Мінска.
У багажным аддзяленні машыны было выяўлена 6 поліэтыленавых каністраў (агульным аб'ёмам 40 літраў) у якіх знаходзілася спіртазмяшчальная вадкасць. А таксама 61 бутэлька гарэлкі расійскай вытворчасці.
У вадзіцеля адсутнічалі дакументы на ўвесь перавозіцца груз, на бутэльках гарэлкі таксама не было беларускіх акцызных марак. Кіроўца быў дастаўлены ў Дубровенскі РАУС для далейшага разгляду. Па дадзеным факце пачалася праверка. Паводле інфармацыі групы ДАІ Віцебск