Цягнік рэгіянальных лініяў бізнэс-класа (тыя цягнікі, якія ў народзе называюць па назве фірмы-вырабніка "Штадлер") выехаў з Мінска ў 18-30 у сераду 30 чысла. Як і патрабуе расклад, на прыпынку Печанскі (тут Штадлер не спыняецца) ён быў а 19-30. У гэты ж час на прыпынку стаяла электрычка з якой выходзілі пасажыры. Адзін з пасажыраў - мужчына 1960 года нараджэння - абыйшоў электрычку каля апошняга вагона і выйшаў на чыгуначныя рэйкі па якіх у гэты момант як раз і ехаў Штадлер. Цягнік збіў мужчыну на смерць.
З-за гэтага інцыдэнту рух цягнікоў быў збіты.