Хаця будаўнічыя работы яшчэ ідуць поўным ходам і Балбасава і на падыходах да яго, лагістычны цэнтар ужо пачаў сваю працу. У канцы мінулага года адміністрацыя змаглазапусціць адзін з тэрміналаў лагістычнага цэнтра і як паведамляе сайт "Брэміна-груп" у пачатку года тэрмінал змог прыняць першыя грузы. Груз прыехаў на фурах, у Балабасава ён прайшоў "мытную ачыстку", выгрузку, узважванне і змог пайсці далей да атрымальніка.
Такім чынам лагістычны цэнтар, які можа сапраўды падняць Аршаншчыну з руінаў і попелу і адкрыцця якога так доўга чакалі пачаў работаць, хаця яшчэ і не на поўную моц.