03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

-0

2 м/с

1002 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Яшчэ адно прадпрыемства зачыняецца

03.02.2019 20:31

3555 праглядаў, 2 каментара

У Талачыне ліквідуюць хлебны цэх, людзі застануцца без працы

Мясцовы Талачынскі хлебзавод, ці хутчэй, хлебны цэх вырабляў парадку 15 відаў прадукцыі і даваў працу для 24 чалавек. Прадпрыемства належыла мясцоваму РайПО, але ў гэтым годзе обласное кіраўніцтва спажывецкай кааперацыі пачало рыхтаваць РайПО да ліквідацыі ў сувязі з банкруцтвам. Пакуль яшчэ працэс банкрутства не распачаўся - па закону для гэтага патрэбна рашэнне суда, але прадпрыемства ўжо рызтуецца перадаваць сваю маёмасць іншым арганізацыям. Гандлёвыя аб'екты па ўсім раёне, рэстаран і галоўны ўнівермаг раёна будуць перададзеныя, або прададзеныя. А, вось, хлебны цэх зачынецца цалкам. На дадзены момант у хлебзавода няма ўжо грошай, каб закупаць муку ды іншыя інгрэдыенты, адзін будынак прадпрыемства ўжо прададзены, але грошай на сплату пазыкаў, падаткаў і заробкаў усё адно не хапае. Работнікам зараз плоцяць 2/3 ад звычайнага заробку і ўжо азнаёмілі з вакансіямі ў раёне, якіх, відавочна, не дастаткова. З 1 лютага прадпрыемства і ўвогуле прастойвае.

Дзяржаўны гандаль не вытрымлівае канкурэнцыі з прыватнымі гандлярамі і Талачынскае РайПО тут не выключэнне. Не так даўно, нагадаем, было ліквідаванае і Аршанскае РайПО на змену якому ў большасці населеных пунктаў прыйшоў "Еўраопт" ці прыйдзе "Еўраопт" і ў Талачын пакуль не паведамлялася.

Сітуацыя з працай у рэгіёне, аб'ектыўна, складаная. Нагадем, што ў дадзены момант у працэсе ліквідацыі таксама знаходзіцца "Коханаўскі ільнозавод". Яго маёмасць ужо выставілі на аўкцыён, бліжэйшы аўкцыён пройдзе 19 лютага.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Яшчэ адно прадпрыемства зачыняецца

У Талачыне ліквідуюць хлебны цэх, людзі застануцца без працы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение