Як паведамляе група "ДАІ Віцебск" 5 лютага каля 12 гадзін дня на аўтадарозе "Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі" паблізу вёскі Буда Дубровенскага раёна супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі аўтамабіль "Peugeot 206" за рулём аўтамабіля знаходзілася 33-гадовая жыхарка Брэсцкай вобласці.
У багажным аддзяленні машыны было выяўлена 80 бутэлек гарэлкі, якая перавозілася без суправаджальных дакументаў і маркіроўкі акцызамі Рэспублікі Беларусь. Кіроўца была дастаўлена ў Дубровенскі РАУС для далейшага разгляду. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.