Аварыя адбылася 6 лютага каля 7 гадзін раніцы ў раёне дома 54 па вул. 47-гадовы жыхар Оршы, кіруючы аўтамабілем таксі "Renault Sandero" ехаў з боку вул. Шаўчэнкі і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на мужчыну 1975 года нараджэння. У момант здарэння сьветлафорны аб'ект працаваў у рэжыме жоўтага мігцення (згодна пункта 39.4 ПДР Рэспублікі Беларусь жоўты перарывісты сігнал дазваляе рух і інфармуе аб наяўнасці нерэгулюемага скрыжавання ці пешаходнага пераходу, папярэджвае аб магчымай небяспецы для руху).
У выніку ДТЗ 43-гадовы пешаход з адкрытай непранікальныя чэрапна – мазгавой траўмай галавы быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы №1 г. Орша. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Гэтак жа 5 лютага ў раёне "Черемушки" каля 8 раніцы збілі дзяўчыну. Па дадзеным факце пакуль няма інфармацыі