Здарэнне адбылося 5 лютага ў аўторак каля 8 раніцы. У гэты час на дарогах шмат машынаў і пешаходаў, але на вуліцы яшчэ даволі цёмна.
На відэа - якое нам даслалі нашыя чытачы - бачна, як аўтамабіль, які збіў жанчыну, даволі не спешна едзе па вуліцы Міра, трохі скідвае хуткасць перад пешаходным пераходам каля аўтобуснага прыпынку. У гэты час на пешаходны пераход выходзіць жанчына - ахвяра здарэння. Магчыма, што кіроўца, проста, не заўважыў яе - жанчына ў даволі цёмнай вопратцы і не абазначаная флікерамі. Пасля здарэння яна змагла самастойна падняцца, а кіроўца выйшаў з машыны і падыйшоў да ахвяры здарэння.