Як і многіх іншых значных чыноўнікаў у краіне, суддзі, нават на раённым узроўні, у Беларусі прызначаюцца прэзідэнтам. Чарговы Указ пра змены суддзяў выйшаў 4 лютага і непасрэдна тычыцца Аршанскага суда.
Найбольш значная змена - сыход у адстаўку намесніка старшыні суда Ігара Палякова. Паводле ўказу ён не толькі пакідае пасаду намесніка, але і ўвогуле сыходзіць з работы суддзёй - фармулёўка "у сувязі з выхадам у адстаўку". Палякоў быў мала заўважны на сваёй пасадзе - не быў публічнай асобай і запомніцца мог толькі тым, што пасля "Маршу не дармаедаў" асудзіў "на суткі" аднаго з лідараў мясцовага прафсаюза РЭП Васіля Бераснева.
Таксама ўказам прызначаюцца дзве суддзі: Юлія Хаткевіч, яна і раней працавала ў Аршанскім судзе і указа - па-сутнасці - працяг кантракту. Другая суддзя ў нашым судзе новая - Вяршыніна Юлія Мікалаеўна. Толькі ў верасні мінулага года яна прайшла адмысловую падрыхтоўку на пасаду суддзі ў адмысловым падраздзяленні Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэту і цяпер прызначана па спецыяльнасці. Абедзве суддзі празначаныя на 5-гадовы тэрмін.
На фота: Юлія Вяршыніна разам з іншымі выпускніцамі курсаў перападрыхтоўкі суддзяў пасля атэстацыі 17 верасня 2018 года. Фота сайта БДУ