Гаворка ідзе пра выпадак, які адбыўся яшчэ 27 кастрычніка мінулага года ў абласным цэнтры. У той дзень двое 16-гадовых школьнікаў з Оршы паехалі ў Віцебск. Як паведамляе сайт tut.by - журналісты якога адсочваюць хаду працэсу - школьнікі паехалі ў Віцебск не без справы. Абвінавачаны Ілля паехаў, каб набыць вадкасць для электроннай цыгарэты, яго сябра Багдан, каб наведаць сваю дзяўчыну ў бальніцы. Нож з сабой Ілля ўзяў для таго, каб у дарозе парэзаць прадукты.
Дарэчы, характарызуецца Ілля вельмі станоўча - яго сярэдні бал у школе 7,9, ні да крымінальнай, ні да адміністратыўнай адказнасці не прыцягваўся. На судзе Ілля сам не дае паказанні - сказаў, што не хоча ўзгадваць тое, што адбылося. За яго гэта робіць пракурор, які агучвае паказанні дадзеныя на пад час следства. А, вось апанент Іллі па канфлікту наадварот мае не ідэальную характэрыстыку - 35-гадовы віцебчанін раней быў судзімы, з жонкай разведзены, а ў момант канфлікту быў выпіўшы. Дарэчы, маці загінуўшага на судзе сказала: "Але піць яму было нельга. Ён тады пачынаў усіх павучаць, шукаў справядлівасці." - цытата паводле tut.by.
Аршанцы прыехалі ў Віцебск вечарам каля 17 гадзін. Пасля таго як яны наведалі сяброўку ў бальніцы, ішлі пешкам па вуліцы Гагарына. Тут падлеткі звярнулі ўвагу на таго самага каротка падстрыжанага мужчыну. Не звярнуць на яго ўвагу было не магчыма - ён чапляўся да прахожых. На іх вачах ён аднаго з мінакоў піхнуў плячом, але той не пайшоў на канфлікт, а выбачыўшыся пайшоў далей. Тады 35-гадовы мужчына і пераключыў сваю ўвагу на падлеткаў - ён дагнаў падлеткаў і проста нахабна - абняўшы - павіс у іх на плячах. Ілля скінуў яго руку з сябе, суправадзіўшы гэта фразай: "Ты што, дурань, робіш?". Мужык не спыніўся і пайшоў у бок аршанцаў са словамі "Будзем біцца". Так усё і пачалося, але сілы 16-гадовага шчуплага акулярыка і 35-гадова адседзеўшага мужыка былі не роўныя. Пасля перашга ўдару школьнік згубіў акуляры, пасля другога аказаўся на зямлі. Гэтым карыстаецца віцебчанін, які сядае на падлетка і пачынае наносіць удары ў твар школьніка, большасць з якіх патрапляе па руках маладзёна. І нават калі мужчына падняўся з Іллі ён не супакоіўся - ён узяў Іллю за нагу і павалок па зямлі. У гэты момант увагу на сябе адцягнуў сябра школьніка і ў хлопцаў з'явілася паўза пад час якой яны пазванілі ў міліцыю. У той момант калі школьнікі ў незнаёмым горадзе шукалі шыльду з адрасам, дэбашыр зноў пачаў набліжацца да іх. Другі раз апынуцца на зямлі і пабітыч Ілля не захацеў, ён выхапіў з заплечніка сцізорык, каб прыпужнуць апанента. Збягаць хлопцы не хацелі, бо - разумеючы сваю рацыю - чакалі міліцыю. А да п'янога падскочылі дзве знаёмыя яму жанчыны, відавочна таксама п'яныя. Яны спрабавалі супакоіць свайго п'янога знаёмага, прапаноўвалі разыйсціся, на што Ілля пагадзіўся. Але п'яны не супакоіўся - ён вырваўся ад сваіх прыяцелек і зноў напаў на школьніка са словамі "Дайце я яму твар разаб'ю". Першая спроба новага ўдару прайшла міма - мужчына ў кепскай форме ды яшчэ і п'яны спрабаваў біць нагой. У адказ - у прыступе панікі, не надта ўсведамляючы, што ён робіць - школьнік наносіць бакавы ўдар нападніку, наносіць удар той рукой у якой быў заціснуты сцізорык. Школьнік, нават, не заўважыў куды ён патрапіў, бо на вуліцы было ўжо цёмна, ён быў без акуляраў - у такіх умовах ён нікуды не мог цэліць. Ужо пасля такога школьнікі вырашылі, што лепш не чакаць міліцыю і сыходзіць з месца бойкі. Затрыманыя яны былі на вакзале перад пасадкай у цягнік.
Пасля гэтага некаторы час Ілля быў пад арыштам, але пасля дачы паказанняў справа была перакваліфікавана з артыкула "забойства" ў "перавышэнне самаабароны" і быў адпушчаны "пад нагляд". Мужчына ж памёр.