03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

-0

2 м/с

1002 гПа

Орша, Здарэнні

Штраф за абрэвіятуру

15.02.2019 17:26

2923 прагляду, 5 каментароў

Яшчэ адзін футбольны фанат атрымаў пакранне за абразлівы ў дачыненні да міліцыянтаў скарот

Нагадаем, што ў мінулым годзе па ініцыятыве аршанскіх міліцыянтаў у спіс экстрэмістскіх матэр'ялаў былі дадазены дзве аббрэвіятуры. Адна з іх - скарот на англійскай мове, якая абражае паліцыю. Другая - скарот фразы, якая заклікае забіваць міліцыянтаў і пайшла ў свой час з крымінальных асяродкаў. Абедзве фразы былі летам пабачаны міліцыянтамі ў выглядзе нашывак на вопратцы аднаго з фанатаў на аршанскім стадыёне, пасля чаго адбылося затрыманне. Адмысловая эспертыза прызнала спалучэнне літар экстрэмісткімі, але тады яшчэ таго фаната прыцягнуць да адказнасці было не магчыма. Затое прыцэндэнт дазволіў распачаць шэраг аднолькавых спраў па ўсёй краіне ў дачыненні да іншых футбольных фанатаў антыфашысцкага толка (зачастую яны яшчэ і анархісты) і звычайных антыфашыстаў. На дадзены момант падобныя суды ўжо дакладна былі ў Гродна, Магілёве, відавочна, што і ў іншых гарадах.

Але і Орша, як радзіма таго прэцэндэнту, не засталася без пераследу людзей, якія ў свой час размяшчалі падобныя надпісы. Так, на гэтым тыдні адбылося хуткае следства і хуткі суд над яшчэ адным футбольным фанатам, які размесціў тыя літары на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках. Надпісы былі размешчаны яшчэ ў верасні мінулага года, але фармальны яны ўжо патраплялі пад той тэрмін калі літары былі абвешчаны па-за законам. У выніку раніцай у пятніцу малады чалавек атрымаў 10 базавых велічыняў штрафу, што з'яўляецца не такім ужо і вялікім пакараннем па дадзеным артыкуле.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Штраф за абрэвіятуру

Яшчэ адзін футбольны фанат атрымаў пакранне за абразлівы ў дачыненні да міліцыянтаў скарот

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение