09:00

-2

4 м/с

1008 гПа

12:00

-2

5 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1009 гПа

18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1008 гПа

Орша, Грамадства

Цягнік выходнага дня

20.02.2019 14:29

4939 праглядаў, 1 каментар

Штадлер на Лепель усё ж не набраў пасажыраў

З 9 снежня мінулага года з Оршы на Лепель пачаў хадзіць цягнік рэгіянальных лініяў бізнэс-класу, у народзе называемы "Штадлер". За дзве гадзіны 13 хвілін з адным толькі прыпынкам у Чашніках па дарозе гэты цягнік даязжаў да Лепеля і хадзіў кожны дзень.

Навіна пра гэты цягнік на нашым сайце тады набрала вельмі шмат скептычных каментароў - людзі не верылі, што новенькі Штадлер будзе папулярным у пасажыраў, бо па гэтай лініі звычайна ездзіць мала людзей. Сапраўды, лінія Орша-Лепель праходзіць пераважна праз вёскі, з гарадоў па дарозе толькі не вялікія Чашнікі. І калі на дызелю пасажыры яшчэ катаюцца да лецішчаў ці на рыбалку-па грыбы, то без прыпынкаў у вёсках матывацыі скарыстацца цягніком застаецца мала.

Меньш чым праз два месяцы гэта стала зразумела і для адміністрацыі чыгункі. Таму цяпер штадлер на Лепель стаў хадзіць толькі тры разы на тыдзень - у пятніцу, суботу і нядзелю. Па рабочых днях цягнік адменены. Крыху змяніўся і расклад руху цягніка. Ранеё ён выязжаў з Оршы а 11-40, а цяпер на тры хвіліны раней. І ў дарозе па новым графіку штадлер праводзіць на 10 хвілін меней - 2 гадзіны 3 хвіліны замест ранейшых 13 хвілін.

Увогуле чыгуначная лінія Орша-Лепель самая мала задзейнічаная з усіх ліній ад Оршы. Акрамя штадлера тут ходзіць толькі два пасажырскіх дызелі раніцай і вечарам і звычайна адзін "таварняк" на суткі, які даязжае на Навалукамля, што крыху ў баку ад накірунка на Лепель.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Цягнік выходнага дня

Штадлер на Лепель усё ж не набраў пасажыраў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение