00:00

-3

5 м/с

1000 гПа

03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Андрэеўшчына ў поле зроку Лукашэнкі

22.02.2019 13:05

4987 праглядаў, 4 каментара

Прэзідэнт унёс у дзяржаўную інвестыцыйную праграму арэндны дом для медработнікаў у Андрэеўшчыне.

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў сваім указам дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2019 год. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі. Усяго ў праграму ўключаны 113 аб'ектаў. На іх фінансаванне ў гэтым годзе прадугледжваецца накіраванне 511 млн рублёў, у тым ліку 189 млн - за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў, 80 млн - за кошт сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, 80 млн - са сродкаў рэзервовага фонду прэзідэнта, 95 млн - з сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду і 46 млн - са сродкаў на захаванне і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў. Перш за ўсё фінансавыя сродкі будуць сканцэнтраваны на аб'ектах, якія ўводзяцца ў эксплуатацыю у 2019 годзе, і на пераходных аб'ектах з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці.

У адпаведнасці з дзяржпраграмай, у 2019 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва і рэканструкцыі 26 аб'ектаў, у тым ліку корпуса хірургіі і транспланталогіі ў Менску, інтэрната Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на 1030 месцаў, абласнога анкалагічнага дыспансера ў Гародні, арэнднага дома для медыцынскіх работнікаў у вёсцы Андрэеўшчына Аршанскага раёна, 9 жылых дамоў для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, аварыйнага моста праз раку Піна на аўтамабільнай дарозе Р6 Івацэвічы - Пінск - Столін і пуцеправода-дублёра па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве.

Усяго ў бягучым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 42 аб'екты.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Андрэеўшчына ў поле зроку Лукашэнкі

Прэзідэнт унёс у дзяржаўную інвестыцыйную праграму арэндны дом для медработнікаў у Андрэеўшчыне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение