Трэці раз пасля абвяшчэння пра "руіны і попел" над Оршай плануюць правесці пазітыўны эксперымент. Раней экспераментам чыноўнікі назвалі паляпшэнне сацыяльных стандартаў для нашага рэгіёна, пазней эксперамент быў у галіне вядзення бізнэсу - знакаміты Указ №506, які зменьшыў падаткі, адмяніў праверкі для гаспадарнікаў.
Пра трэці эксперымент абвесціў міністар прыроды Андрэй Худык, пра што паведамляе БелТА. Па словах міністра, у Оршы будзе рэалізаваны экспераментальны план, які ў будучым можа быць экстрапаляваны на іншыя 11 буйных гарадоў краіны. Планам прадугледжана стварэнне экалагічнай мапы Оршы, большая ўвага да пытанняў адкідаў, выкарыстання перапрацаваных рэсурсаў, рацыянальнае выкарыстанне выкапняў ды іншае.