Нагадаем, штоздарэнне адбылося яшчэ ў мінулым годзе. Хлопец разам з сябрам прыехаў з Оршы ў Віцебск, каб наведаць сяброўку ў бальніцы. Па дарозе на вакзал на іх напаў п'яны, раней судзімы віцебчанін, які шукаў прыгодаў і чапляўся да прахожых. Адбылася бойка, якая скончылася тым, што школьнік выхапіў нож і ўдарыў п'янога. Мужчына загінуў, а школьнік быў затрыманы.
Нядаўна ў Віцебску распачаўся суд над школьнікам, яго абвінавачвалі ў перавышэнні межаў самаабароны. У выніку суд першай інстанцыі пакараў 16-гадовага падлетка 2 гадамі ўмоўна і пастанавіў кампенсаваць маці пацярпелага маральныя страты ў памеры 20.000 рублёў.