00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Скасоўваюць Оршу-Усходнюю

27.02.2019 07:19

3629 праглядаў, 5 каментароў

З 1 сакавіка пачынае працу пункт мытнага афармлення ў Балбасаве, а Орша-Усходняя скасоўваецца.

З 1 сакавіка ў пасёлку Балбасава ў рамках мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу «Брэміна-Орша» пачынае функцыянаваць пункт мытнага афармлення (ПМА) «Брэміна-Орша». ПМА «Брэміна-Орша» спецыялізуецца на ажыццяўленні мытных аперацый у дачыненні да тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу ЕАЭС аўтамабільным і чыгуначным транспартам, уключаючы тавары, якія перамяшчаюцца пад працэдуру свабоднай эканамічнай зоны, экспартаванай нафты і нафтапрадуктаў, алкагольнай прадукцыі, імпартуемай юрыдычнымі асобамі і г.д . Таксама на ПМА «Брэміна-Орша» даступная перагрузка тавараў з аўтамабільнага транспарту на чыгуначны і назад пры іх камбінаванай перавозцы (акрамя тавараў для асабістага карыстання).

З гэтага ж дня касуецца ПМА «Орша-Усходняя». У сувязі з чым усе мытныя аперацыі ў дачыненні да тавараў, што перамяшчаюцца чыгуначным транспартам, могуць здзяйсняцца ў ведамасных ПМА «Брэміна-Орша» і «Орша-Белмытнясэрвіс».

Час працы ПМА Віцебскай мытні ў Аршанскім раёне: «Брэміна-Орша» - з 9.00 да 18.00 штодня; «Орша-Белмытнясэрвіс» - з 9.00 да 18.00 штодня, акрамя нядзелі і святочных дзён. Функцыянаванне ПМА «Брэміна-Орша» дапоўніць комплекс лагістычных паслуг у рамках дзейнасці аўтамабільнага лагістычнага тэрмінала, тым самым спросціць працэс афармлення тавараў для прадстаўнікоў знешнеэканамічнай дзейнасці, паведамляе Экопресс.

На базе "Оршы-Усходняй", як паведамлялася раней, створаны Лінейны цэнтр транспартнага абслугоўвання.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Скасоўваюць Оршу-Усходнюю

З 1 сакавіка пачынае працу пункт мытнага афармлення ў Балбасаве, а Орша-Усходняя скасоўваецца.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение