Сімвалічны ключ ад "Маладзёжнай сталіцы" старшыня Магілёўскага гарвыканкаму (папярэдняя маладзёжная сталіца) перадала старшыні Аршанскага выканкаму ў святочнай атмасферы 28 лютага ў гарадскім цэнтры культуры "Победа" ў прысутнасці многіх статусных гасцей. Так, на мерапрыемства прыехаў, напрыклад, міністар адукцыі. Статус маладзёжнай сталіцы азначае, што на працягу года ў горадзе будзе праходзіць шмат маладзёжных мерапрыемстваў.
Пра тое, што было агучана ў "Победе" - магчымае правядзенне ў Оршы рэспубліканскага свята "Апошні званок" у Лядовым палацы, магчымае стварэнне на базе механіка-эканамічнага коледжа рэсурсовага цэнтра з сучасным абсталяваннем, аўдыторыямі і лабараторыямі, пачнуць тут навучаць і новым спецыяльнасцям. Таксама Орша прыме ў гэтым годзе шмат абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў пра якія пакуль падрабязна не гаворыцца.