00:00

-2

4 м/с

996 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

Орша, Эканоміка

Вялікі распродаж ДорОРСа

06.03.2019 09:51

3284 прагляду, 0 каментароў

ОРС прадае некалькі сваіх былых крамаў у Оршы

Усе гэтыя крамы ўжо даўно не працуюць і будаваліся яшчэ ў савецкія часы, затое - улічваючы савецкую гігантаманію - маюць вялікія плошчы і шэраг плюсаў у сваім размяшчэнні. Так, на продаж выстаўляецца крама па вуліцы Дэпаўская д.2 - гэта былая крама каля папулярнай "Дэпаўской сталоўцы" Зараз яна ўжо закалочана і - як і астатнія прадаваемыя - не працуе. Затое сталовая вельмі папулярная і за кошт яе наведвальнікаў, у тэорыі, можа развіцца і крама.

Яшчэ дзве крамы ў адным памяшканні прадаюцца па вуліцы Станцыённая на Заходняй. Тут раней размяшчалася крама №22. Пазней у гэтым жа будынку знаходзілася мясцовая бібліятэка, але пад час капітальнага рамонту дамоў (а крама была размешчана ў жылым трохпавярховым доме) ОРС не стаў аплочваць рамонт камунікацыяў у сваёй частцы будынкаў. У выніку, першыя паверхі дзе была бібліятэка засталіся без ацяплення, што і стала прычынай пераезду бібліятэкі. Адпаведна, акрамя касметычнага рамонту і пераабсталявання гэтых крамаў новаму ўласніку давядзецца рабіць тут і ацяпленне. З іншага боку, на Заходняй пры вялікай колькасці жыхароў да гэтае пары няма аніводнага паўнавартаснага гандлёвага цэнтру. ОРС у гэтым раёне манапаліст на пастаўку прадуктаў, канкурэнцыю яму складаюць толькі маленькія прыватныя крамкі. А плошча крамы (у савецкія часы на гэтых плошчах размяшчалася дзве крамы і міні-кавярня) дазваляе разгарнуць тут велізарны гандаль. І гэта пры наяўнасці побач аўтобуснага прыпынку ды чыгуначнай станцыі. У тэорыі, новаадкрытая крама ў гэтым памяшканні магла б стаць цэнтрам усяго гандлю на велізарным раёне - выканкам выдзяляў тут два месцы для будаўніцтва гандлёвых цэнтраў, але набыць гатовы танней чым будаваць новы.

Таксама на продаж выстаўлена - але заяўкі на ўдзел у гэтым аўкцыёне трэба падаваць на тыдзень раней - крама па вуліцы Міра 71. Для мясцовых больш зразумелым будзе адрэса завулак Інжынерны - тут знаходзіцца жылы дзевяціпавярховік пры якім і знаходзіцца будынак крамы. Крама мае велізарную плошчу і ў свой час будавалася, бо ў гэтым квартале ўвесь прыватны сектар планавалася памяняць на 9-павярховікі. Планы гэтыя праваліліся, а сама крама прапрацавала не доўга. І ўжо парадку двух дзесяткаў год стаіць закалочанай. Рамонт тут таксама будзе неабходны, бо будынак крамы цярпеў і ад бамжоў, якія тут жылі і ад дзяцей, якія сюды лазілі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вялікі распродаж ДорОРСа

ОРС прадае некалькі сваіх былых крамаў у Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение