У Віцебску пракурору для перадачы ў суд была накіравана крымінальная справа ў дачыненні да двух махляроў, якія амаль 5 гадоў беспакарана дзейнічалі ў Віцебскай вобласці. Сярод мноства эпізодаў ёсць і падзеі ў Оршы. Ашуканцы, якім 47 і 51 год, на падставе спрыянню рашэнню пытання аб змякчэнні пакарання па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да жыхара Оршы, завалодалі грашовымі сродкамі мужчыны і яго жонкі ў суме 9,5 тысяч даляраў ЗША. Але эфекту ад "хабару" сужэнцы так і не ўбачылі.
Абвінавачаныя, загадзя не маючы намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, схілялі пацярпелых да перадачы ім на захоўванне маёмасці, якая можа быць падвергнутая арышту, абяцаючы вярнуць яе па першым жа патрабаванні. Мужчыны прынялі ад пацярпелых калекцыю памятных манет з золата і срэбра, а таксама ювелірныя вырабы агульным коштам больш за 65 тысяч беларускіх рублёў. І натуральна, з самага пачатку не збіраліся нічога вяртаць.
Следчыя дапыталі абвінавачаных, пацярпелых і сведак, правялі праверку паказанняў на месцы, вочныя стаўкі, праведзены ператрусу, накладзеныя арышты на маёмасьць, агледзелі прадметы, якія прызнаныя рэчавымі доказамі, прызначаны і праведзены шэраг экспертных даследаванняў. Частка маёмасці, выкрадзенай злачынным шляхам, канфіскаваная падчас следства і вернута пацярпелым. Сайт Следчага камітэта паведамляе і пра іншыя эпізоды махлярства, у выніку падазраваным выставілі абвінавачванні па трох артыкулах кожнаму. Абодва махляры заключаны пад варту і чакаюць суда.