На Аршаншчыне шэраг будынкаў дзіцячых садкоў, базавых і сярэдніх школаў выстаўлены на продаж. Яны трапілі ў спіс маёмасці без выкарыстання. Там ёсць будынкі школаў, дзіцячых садкоў, таксама адрыны, кацельні, страўні, гаражы і сховішча гародніны, якія належаць установам адукацыі. Вось месцы, дзе знаходзяцца выстаўленыя на аўкцыён будынкі: Дубніцы, Клюкаўка, Барань, Якаўлевічы, Браздзетчына, Заполле, Стайкі і Шыбекі.
Найбуйнейшую плошчу з дадзеных 9 аб'ектаў нерухомасці мае дзіцячы садок - базавая школа ў Клюкаўцы — 3954,1 кв.м. Самыя старыя будынкі — школа і кацельня ў Шыбеках, якія былі пабудаваныя яшчэ ў 1930. А самы новы будынак, які не выкарыстоўваецца — Запольская дзіцячы садок-сярэдняя школа, ёй усяго 20 гадоў, будынак узвялі ў 1999-м.