Летам мінулага года ў раёне Раніцы на беразе Дняпра намі было знойдзена мёртвае цела дзіка, якое некалькі тыдняў ляжала каля прыватнага сектару. У той тушы былі яўныя прыкметы чалавечага ўздзеяння - туша была раздзелана, мяса выразана, а скура і галава выкінута ў Дняпро.
Не прайшло і года, а на беразе Дняпра з'явіўся яшчэ адзін дзік, дакладней, цела дзіка. Некалькі дзён туша ляжыць на беразе Дняпра каля Гарадзішча. У дадзеным выпадку туша цэлая - гэтага дзіка, напэўна, воды Дняпра без чалавечай дапамогі вынеслі на гарадскі бераг.