У нядзелю, 17-га сакавіка, у Оршы зноў затрымалі прапаршчыка нападпітку за стырном. У 6:10 за стырном "Опель Амега" затрымалі кантралёра 1 узводу кантралёраў па наглядзе за асуджанымі 1 стралковай роты 1 асобнага стралковага батальёна горада Оршы вайсковай часткі 5524 прапаршчык Сяргей Анатольевіч Пыхар. Пры праходжанні медычнага асведчання ўтрыманне параў абсалютнага этылавага спірту ў паветры склала 1,38 праміляў.
Сяргей Пыхар быў злоўлены нецвярозым за стырном аўтамабіля ў свой выходны дзень, ён быў у грамадзянскай форме адзення. Прапаршчыку толькі за тыдзень да скандальнага затрымання, пра якое паводле службовага данясення, што трапіла яму ў рукі, паведаміў блогер NEXTA, споўнілася 29 гадоў. Праверку дзеянняў Пыхара праводзіць намеснік начальніка вайсковай часці 5524 палкоўнік Ткач.
5 студзеня п'яным за стырном трапіўся 21-гадовы лейтэнант унутранай службы Шакуноў.