На гэтым тыдні вясна ўзяла надвор'е ў свае рукі. Сіноптыкі Белгідраметцэнтра прагназуюць безперапыннае пацяпленне напрацягу тыдня. Калі ў сераду 20 сакавіка днём сіноптыкі гавораць пра +3 +5 у нашым горадзе, то ўжо ў чацьвер +6 +8. Такая дзённая тэмпература пратрымаецца аж да суботы. А ў нядзелю стане яшчэ цяплей - да плюс 10 градусаў. Напрацягу ўсяго тыдня і ў пачатку наступнага тэмпература нават ноччу не будзе спускацца ніжэй за нуля. Праўда пацяпленне не пазбавіць аршанцаў ад ападкаў. У пятніцу і нядзелю прагназуюцца дажджы.
Такое пацяпленне прывядзе да росту ўзроўню вады ў вадаёмах рэгіёна і асабліва ў Дняпры. Калі на мінулым тыдні ўзровень вады ў галоўнай рацэ Аршаншчыны то падымаўся, то апускаўся на 1-5 сантыметраў, то 20 сакавіка падскочыў адразу аж 32 сантыметры за суткі. І, канешне, будзе яшчэ расці. Лёд, дарэчы, з Дняпра ўжо сыйшоў. А лёд на іншых вадаёмах стаў зусім слабым і выходзіць на яго стала ўжо небяспечна. Што і падцверджвае інфармацыя МНС - за гэты сезон ратавальнікам ўжо тройчы давялося даставаць з вады рыбакоў. Адзін з выпадкаў адбыўся і ў Лёзненскім раёне.