Познім вечарам 19 сакавіка падпісчыкам групы Вконтакте былі зробленыя некалькі фота бабра, які вырашыў прагуляцца па цэнтральным мосце каля Млына.
Як вядома, бабры не самыя добразычлівыя жывёлы для чалавека, і калі вы ўбачылі гэтага звярка, які спакойна гуляе па вуліцы, не варта блізка падыходзіць да яго і фатаграфаваць, і ўжо тым больш спрабаваць яго пакратаць. Нярэдкія выпадкі, калі людзі гінулі ад укусаў гэтага мілага звярка.