06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Былы наркаман супраць дылераў (фота)

22.03.2019 09:14

3812 праглядаў, 3 каментара

Журналісты Радыё "Свабода" распавялі пра чалавека, які пачаў змагацца з рэкламай наркотыкаў у Оршы

Больш чым тыдзень таму мы пісалі пра аршанца, які самастойна стаў замазваць графіці з рэкламай наркотыўкаў, якія вельмі масава з'явіліся ў горадзе. Аказалася, што такая ініцыятыва адзіная на сёняшні дзень у краіне, прынамсі, з тых пра якія пісалі журналісты. Гэта зацікавіла і нашых калегаў з Радыё "Свабода", якія зрабілі вялікі матэр'ял пра Андрэя Корпса, які і выйшаў на змаганне з нарка-рэкламай.

Як распавёў герой артыкула "Свабодзе", ён сам былы наркаман. У 15 год паспрабаваў "траву" і панеслася. Пазней былі опіюм, другія наркотыкі, у тым ліку і цяжкія пасля якіх ужо мала хто вяртаецца да нармальнага жыцця. Спробы "саскочыць" з залежнасці прыводзілі да запояў. У выніку Андрэй страціў сям'ю, працу, пабываў за кратамі, але жаданне жыць перамагла. У выніку Андрэй змог кінуць дрэнную звычку, другі раз ажаніўся, завёў дачку, знайшоў працу і стаў радыкальным праціўнікам любых наркотыкаў.

Спачатку - калі ў Оршы пачалі масава з'яўляцца графіці, якія рэкламуюць наркотыкі - Андрэя гэта раздражняла. Але потым пачало зліць, асабліва тое, што надпісы гэтыя былі па дарозе да школы. Тады Андрэй і праявіў ініцыятыву - сам узяў фарбу, пэндзаль і пачаў са свайго раёна. Сёння на рахунку ў былога наркамана больш за 50 знішчаных рэкламных графіці. Цалкам прачытаць артыкул "Свабоды" можна тут.

Спадзяемся, што Андрэй не застанецца адзіным ні на ўсю краіну, ні ў нашым горадзе. Кампанію па зафарбоўванні графіці па ўсім горадзе рыхтуе і АМГА "Звяз". На дадзены момант ужо прайшлі кансультацыі з высокапастаўленнымі міліцыянтамі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Былы наркаман супраць дылераў (фота)

Журналісты Радыё "Свабода" распавялі пра чалавека, які пачаў змагацца з рэкламай наркотыкаў у Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение