11 траўня на сваім полі "сіня-белыя" прымалі менскі "Промень". Першая палова гульні скончылася нічыёй 0:0, што сведчыла пра ўпартую барацьбу. Але гледачоў не пакідала пачуццё таго, што ў другой палове аршанцы зломяць супернікаў.
Так і здарылася. На 62-й хвіліне Аляксандр Лужанкоў адкрыў лік у сустрэчы, а на 80-й ён жа падкрэсліў перавагу гаспадароў - 2:0. На апошняй хвіліне сустрэчы вызначыўся і Аляксей Казарын - 3:0.
"Орша" здабывае другую перамогу запар, набірае 7 пунктаў і пасля 3-х тураў саступае толькі "Жлобіну", які выйграў усе гульні на старце і набраў 9 пунктаў.