Зоаабаронцы Оршы спрабавалі злавіць сабак пасля жудасных траўмаў і аказаць ім дапамогу, але жывёлы да рук не ішлі. Аднаго сабаку атрымалася злавіць віцебскім валанцёрам з групы «Стэрылізацыя бяздомных жывёл Віцебска». Яны прывезлі яе ў Віцебск, дзе ў ветэрынарнай клініцы ёй зрабілі аперацыю — выдалілі вока. Зараз пёс знаходзіцца ў віцебскім прытулку для бяздомных жывёл, ветэрынары ажыццяўляюць пасляаперацыйны догляд.
Па словах работнікаў прытулку, гадаванцу ўжо лепш, ён пачаў есці, праўда, у асноўным ноччу, калі ніхто не бачыць. Звязана гэта з тым, што жывёла не ручная і баязлівая. Пройдзе трохі часу, і сабака зможа пераехаць у новы дом, таму ўжо цяпер яму шукаюць гаспадара, паведамляе "Віцебскі кур'ер". Ідэальныя ўмовы - прыватны сектар і вальер. Сука маладая (каля года), ужо стэрылізаваная. Яшчэ трэба быць гатовым да таго, што спатрэбіцца час і цярпенне, пакуль яна прывыкне да новых людзей і новага месца.
Калі вы хочаце прыняць удзел у лёсе гэтага сабакі, то можаце патэлефанаваць у Віцебскі прытулак для бяздомных жывёл па тэлефонах: 8 033 336-78-77, 8 029 590-00-22, 8 0212 42-87-74 або прыехаць па адрасе Старабабінавецкі тракт, 29 і пазнаёміцца з ім асабіста. Прытулак працуе без выхадных і святаў з 8 да 20 гадзін.