"Вертыкаль", у адрозненне ад папярэдняга апанента "Оршы" - "Промня", гуляла з нашай камандай шмат разоў. Больш за тое, за ўсю гісторыю чэмпіянатаў 2-й лігі Беларусі менавіта "Вертыкаль" набрала найбольшую колькасць пунктаў, "Орша" толькі на 6-й пазіцыі па гэтым паказчыку.
Апошні раз "сіня-белыя" сустракаліся з калінкавіцкай дружынай амаль тры гады таму. У 2011 годзе аршанцы выйгралі ў першым коле 4:0, але ў другім палешукі ўзялі рэванш на сваім полі 2:0.
На дадзены момант "Орша" займае 2-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы. Наша каманда мае 7 пунктаў. Болей толькі ў "Жлобіна" - 9. "Вертыкаль" набрала 5 і займае 4-ты радок.
Сустрэча "Орша" - "Вертыкаль" адбудзецца 18 траўня на Гарадскім стадыёне і пачнецца а 16-й гадзіне.