18 траўня адразу па сканчэнні гульні 2-й лігі чэмпіянату Беларусі "Орша" - "Вертыкаль" (Калінкавічы), якая пачнецца а 16-й гадзіне і скончыцца прыкладна а 18-й, на поле Гарадскога стадыёна выйдуць ветэраны футбола.
Гульцы, якія раней здабывалі славу аршанскаму "Старту" (цяпер гэта і ёсць ФК "Орша") і бараньскаму "Тэмпу" будуць супрацьстаяць адно аднаму, як у даўнія часы. "Старт" у 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, шмат разоў станавіўся чэмпіёнам Віцебшчыны і браў Кубак рэгіёна. "Тэмп" двойчы даходзіў да фіналу Кубка БССР, але, як і "Старт", саступаў у вырашальным матчы. Таксама на рахунку "Тэмпа" бронзавыя медалі чэмпіянату БССР-1978.
Аршанцы маюць цудоўны шанец паглядзець за гульнёй герояў мінулага!