Першымі ў гэтым сезоне ваду адключаць жыхарам Барані. Горад-спадарожнік застанецца без вады з 22 траўня да 5 чэрвеня.
З 4 чэрвеня па 18 чэрвеня гарачай вады не будзе ў раёне Ільнокамбінату, Мясакамбінату і ва ўсіх раёнах па левым беразе Дняпра. У гэты ж час гарачай важы не будзе і ў вёсцы Вусце дзе некаторыя аб'екты таксама ацяпляюцца ад ТЭЦ.
Двойчы за сезон вада будзе адключацца ў раёне Цэнтра і Раніцы. Тут вада будзе адключана з 9 па 16 ліпеня, а потым яшчэ раз з 6 па 13 жніўня.
А ў перыяд з 9 ліпеня па 23 ліпеня без вады застануцца Раёны Усходняй, Чаромушкі і ўсе чыгуначныя раёны: Заходняя, Замосце, Молакава, Сельгастэхніка.