У 4-м туры "сіня-белыя" сустракаліся на Гарадскім стадыёне з "Вертыкаллю".
Госці з Калінкавіч мелі магчымасці вызначыцца, аднак не здолелі іх выкарыстаць. Аршанцы ж забілі надта важны мяч незадоўга да заканчэння сустрэчы. На 82-й хвіліне браму палешукоў расстраляў Юрый Піваровіч. Гэта ўжо другі гол ветэрана аршанцаў у бягучым чэмпіянаце, прычым заўважым, што Юрый у першую чаргу гулец абарончага плану, а атака для яго - няпрофільны абавязак. Больш галоў у сустрэчы забіта не было, перамога "Оршы" з лікам 1:0.
"Сіня-белыя" набралі 10 балаў пры 3-х перамогах і адной нічыёй, і саступаюць толькі "Жлобіну", які выйграў усе 4 паядынкі на старце і мае 12 пунктаў.