У 12-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Першай лізе футбольны клуб «Орша» не знайшоў спосабаў абараніцца ад рэчыцкага «Спадарожніка». У аршанцаў былі моманты, але яны аб’ектыўна не пераўзыходзілі суперніка ні ў чым. На 28-й хвіліне ў браму Харытонава быў прызначаны пенальці, рэалізаваным Іллём Казлоўскім. Некалькі разоў «Спадарожнік» быў блізкі забіць другі мяч, гэта ўдалося Кірылу Шрэйтару на 65-й хвіліне. Раней гэты футбаліст ужо забіваў аршанцам, толькі ў складзе іншага клуба.
«Орша» прайграла рэчыцкаму «Спадарожніку» 0:2 і засталася на 9-й пазіцыі. У наступным туры аршанцы адправяцца ў Бабруйск на матч з «Белшынай», якая ў гэтым туры разграміла «Нафтан» у Наваполацку 5:1.
Склад «Оршы» ў матчы з рэчычанамі: Харытонаў — Рузін (Зямко, 62), Беразун (Казарэз, 89), Грачыха, Александровіч (Жалезнікаў, 78), Казакоў, Кучараў, Кастамараў, Самедаў (М.Іваноў, 83), Д.Іваноў, Карпаў.