Чым далей у сезон, тым горш у каманды Сяргея Вехцева з выязнымі матчамі. Вось і чарговы паядынак у гасцях завяршыўся канфузам. На гэты раз аршанцы саступілі бабруйскай «Белшыне» 0:5. Прычым лік мог стаць і большым, калі б бабруйчане не трацілі моманты. Зрэшты, магчымасці вызначыцца забітым голам былі і ў сіня-белых, але іх аршанская каманда не рэалізавала. А ў другім тайме яны амаль зніклі.
Гэты пройгрыш стаў для «Оршы» ўжо пятым запар гасцявым. За гэты час аршанцы забілі толькі 2 мячы, а прапусцілі ў свае вароты 13. Наступная гульня адбудзецца