За каманду «Мясакамбінат» выступае шэраг вядомых аршанскіх футбалістаў, якія выступалі за «Оршу» ў Першай і Другой лігах чэмпіянату Беларусі. Цяпер яны ў асноўным і прадстаўляюць Мясакамбінат у змаганнях на вобласць. Зараз калектыў «даганяе» каляндар. Пакуль у супернікаў ужо па 6-7 матчаў, аршанцы напярэдадні правялі толькі чацвёрты. На выездзе ў Віцебску іх сустракаў «Славянскі Вялес». У сярэдзіне першай паловы сустрэчы Аляксандр Кальм вывеў камбінатаўцаў наперад, астатнія галы прыйшліся на другі тайм. На 50-й Алег Рымкевіч, на 70-й Ігар Івулін і на 72-й Мікіта Гарбенка забілі па мячы, чым забяспечылі «Мясакамбінату» пераканаўчую перамогу 4:0.
На выходных «Мясакамбінат» чакае марафон. 13-га ліпеня аршанцы а 12-00 прымуць «Чашнікі», а ўжо на наступны дзень (!) паедуць у Гарадок на паядынак з чэмпіёнам вобласці клубам «Детскосельский» з Гарадка. Пачатак а 18:15.