18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Рэгіён, Палітыка

Ані разу за чвэрць стагоддзя

10.07.2019 11:15

3253 прагляду, 3 каментара

Лукашэнка аб’ехаў шмат рэгіёнаў, але ніколі (!) не быў у Сенненскім і Лёзненскім раёнах.

Журналісты «Радыё Свабода» стварылі інтэрактыўную карту візітаў Аляксандра Лукашэнкі ў розныя рэгіёны Беларусі за 25 гадоў. Пры гэтым ёсць дзіўныя рэчы. Калі ў Аршанскім раёне Лукашэнка быў каля 25 разоў, дык у суседнім Шклоўскім звыш 25, гэта найпапулярнейшае месца ягоных візітаў. Тое і нядзіўна, улічваючы, што гэта радзіма прэзідэнта. Аднак пры гэтым на поўнач ад Аршанскага раёна — на Сенненшчыне і Лёзненшчыне Лукашэнка не быў ніколі! Як тлумачыць палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч, у гэтым можна знайсці сваю логіку. Калі з Аршаншынай і Шклоўшчынай Лукашэнка звязаны ад нараджэння, дык у Віцебскай вобласці ён у цэлым не быў у кожным трэцім раёне: Віцебская вобласьць у плане сельскай гаспадаркі — самая праблемная ў Беларусі. І чаго туды езьдзіць? Каб чарговы раз убачыць брудных кароў?

Словы Карбалевіча пацвярджаюцца практыкай. Шаркаўшчынскі, Лепельскі, Вушацкі, Шумілінскі, Сенненскі і Лёзненскі раёны ўваходзяць у спіс самых бедных у краіне. Тут вялікія праблемы з вытворчасцю, нізкія зарплаты, выхадцы з гэтых раёнаў масава ездзяць на заробкі ў Менск і за мяжу, шмат хто назаўсёды пакінуў родны край, частка чакае істотных зменаў у краіне, каб развіваць нейкі бізнес дома, а пакуль зарабляе ў іншых месцах.

Усяго Лукашэнка ніколі не наведваў 16 раёнаў Беларусі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ані разу за чвэрць стагоддзя

Лукашэнка аб’ехаў шмат рэгіёнаў, але ніколі (!) не быў у Сенненскім і Лёзненскім раёнах.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение