Паядынак "Орша" - "Вертыкаль", што адбыўся 18 траўня на Гарадскім стадыёне Оршы, стаў самым наведваемым у 4-м туры чэмпіянату краіны ў другой лізе. У суме дванаццаць паядынкаў наведалі 6495 чалавек.
У сярэднім на матчы прысутнічаў 541 глядач, а ў Оршы на стадыёне сабралася 1550 чалавек. Нагадаем, што наша каманда была і ёсць адной з самых наведваемых у 2-й лізе.