У Оршы
Група А:
Акадэмія «Дынама» (Берасце)
Вязьма
ФСК Орша
СДзЮШАР-2 (Орша)
Група Б:
Смаленск
Вітэн (Орша)
Камсамолец (Віцебск)
Лёзна
Каманду СДзЮШАР-2 узначальвае Дзмітрый Суздальцаў, які ў мінулым годзе выйграў Першую лігу з гульцамі
У наступнай гульні юныя гульцы СДзЮШАР-2 прайгралі землякам з ФСК 0:5. У ходзе гэтай сустрэчы трэнер першых Суздальцаў падаў пратэст. Высветлілася, што ў камандзе ФСК гулялі дзеці
Спаборніцтвы выйграла каманда берасьцейскай Акадэміі, якая ў фінале справілася з прадстаўнікамі Смаленску. Эмоцыі гульцоў каманды з берагоў Бугу, іх трэнераў і бацькоў былі самыя станоўчыя. А ў прадстаўнікоў некаторых іншых каманд уражанні ад турніру засталіся не такія пазітыўныя. Трывогу білі і юныя футбалісты віцебскага клуба «Камсамолец», і прадстаўнікі Вязьмы. Яны таксама звярнулі ўвагу арганізатараў турніру, у тым ліку намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргея Паца і самога Пятра Качуры, на прызы якога і праводзіўся турнір, на прамое парушэнне рэгламенту з боку каманды ФСК «Орша». У правілах, акрэсленых перад турнірам, пазначалася, што ў ім павінны гуляць выключна футбалісты 2009 і 2010 гадоў нараджэння. З веданнем гэтага рэгламенту ў Оршу ехалі і прадстаўнікі каманд з іншых гарадоў. Але ў выніку ім супрацьстаялі гульцы на некалькі гадоў старэйшыя, што ў дадзеным веку крытычна. Усе пратэсты былі адхіленыя, было заяўлена, што турнір праведзены ў адпаведнасці з правіламі.
Атрымаўшы шмат каментароў пад артыкулам пра афішу турніру, а таксама тэлефанаванні і электронныя лісты ад бацькоў юных футбалістаў, рэдакцыя Orsha.eu вырашыла выслухаць і іншы бок. Наш карэспандэнт звярнуўся да самога Пятра Качуры з просьбай пракаментаваць, як завязаўся скандал і хто вінаваты. Вось якая адбылася размова:
Карэспандэнт (Orsha.eu): Ці сапраўды ў складзе адной з каманд на турніры былі так званыя «падстаўныя» гульцы?
Пётр Качура (П.К.): Перапрашаю, нагадайце, які вы сайт?
Orsha.eu: Аршанскі рэгіянальны партал orsha.eu.
П.К.: Я не разумею, а чаму вас так цікавіць гэтая тэма?
Orsha.eu: Мы атрымалі адразу некалькі тэлефанаванняў і лістоў з просьбай разабрацца ў сітуацыі. Нам пішуць бацькі футбалістаў аршанскіх і віцебскай каманд.
П.К.: А чаму вы не хочаце напісаць пра станоўчыя эмоцыі пераможцаў, іх трэнераў, бацькоў?! Турнір стаўся для іх святам. Гэта што, нейкі замоўлены артыкул?
Orsha.eu: Чаму замоўлены? Тады б вам ніхто не тэлефанаваў, а мы хочам высветліць. Вы арганізатар турніру. Мабыць, бацькі маюць няправільную інфармацыю... Вы скажэце, былі падстаўныя гульцы на турніры ці гэта домыслы?
П.К.: Вам больш няма пра што пісаць?!
Пётр Качура. Фота сайту football.by
Orsha.eu: Мы разабрацца хочам. Многія бацькі засталіся незадаволенымі, юныя футбалісты плакалі, калі іх не пусцілі ў паўфінал.
П.К.: Ведаеце, мне не хочацца размаўляць з гэтымі незадаволенымі бацькамі, як і з вамі. Так можаце і напісаць... (гудкі ў слухаўцы)
Бацькі юных футбалістаў распавялі нам, што расчараваныя турнірам. Яны разлічвалі на тое, што турнір на прызы такога вядомага футбаліста будзе справядлівым, а ў выніку ім давялося перажываць, што нехта з іх дзяцей атрымае траўму ў сутыкненні са значна старэйшым за сябе па ўзросце. «У такім веку, калі нашым дзецям па
Бацькі і трэнеры, якія апынуліся ў эпіцэнтры скандалу, падкрэслілі, што з імпэтам успрынялі намер правесці турнір у Оршы. Гораду не хапае такіх змаганняў, юнакі хочуць і любяць правяраць свае сілы ў матчах з камандамі іншых гарадоў і краін. Аднак хочуць рабіць гэта ў турнірах, дзе шануецца рэгламент і няма такіх грубых яго парушэнняў. «Што казаць пра дамоўныя матчы ў Найвышэйшай лізе ці подкуп суддзяў на дарослым узроўні, калі нашыя дзеці ўжо на самым старце кар’еры сутыкаюцца з несправядлівасцю, а арганізатары турніру пакрываюць свае ж парушэнні?!» — яшчэ адна фраза з маналогу бацькоў.