Лепшы тэнісіст (настольны тэніс) Оршы Ўладзімір Бярковіч заняў 2-е месца на турніры ў Талачыне. Спаборніцтвы праводзіліся ў гонар Дня работніка фізічнае культуры і спорту.
За перамогу змагаліся 13 спартоўцаў, але лідэраў аказалася трое. У вырашальных гульнях Уладзімір Бярковіч з лікам 2:0 перамог Алега Карабко з Талачына, аднак 0:2 саступіў Сяргею Сердзюку з Віцебска. У выніку тры тэнісісты набралі аднолькавую колькась балаў, і лёс перамогі ў турніры вырашалі дадатковыя паказчыкі, а менавіта - розніца партый ва ўсіх гульнях турніру. Лепшай яна аказалася ў віцебчаніна Сердзюка. Аршанец Бярковіч заняў 2-е месца.