"Орша-2" - другая каманда нашага горада, дзе выступаюць маладыя футбалісты, якія пакуль не праходзяць у асноўны састаў каманды другой лігі. Летась юнакі з "Оршы-2" здолелі захаваць месца ў першай (наймацнейшай) лізе вобласці. Сёлета пакуль складана гаварыць, на што можа прэтэндаваць каманда.
У склазе ўдзельнікаў лігі адбыліся некаторыя змены. "Прыазёр'е" з Верхнядзвінску зараз гуляе ў 2-й лізе ў адной зоне з "Оршай", а "Даламіт" з Рубы вылецеў у другую лігу. А вось поўны склад усіх удзельнікаў чэмпіянату вобласці:
1. «Газавік» (Віцебск);
2. «Дняпро» (Дуброўна);
3. «Дынама» (Лёзна);
4. «Прамень» (Гарадок);
5. «Азярцы» (Глыбокае);
6. «Орша-2» (Орша);
7. «Полацкгаз» (Полоцк);
8. «Будаўнік» (Сянно);
9. «Экамол» (Аршанскі р-н).