Генадзь Галубовіч быў адным з самых знакамітых футбалістаў у гісторыі аршанскага футболу. Доўгія гады ён выступаў за «Старт», забіваў у чэмпіянаце Оршы, Віцебскай вобласці, БССР, міжнародных паядынках. Цяпер аршанскай знакамітасці ўжо пад 80, але яго па-ранейшаму памятаюць заўзятары са стажам. У інтэрв’ю блогу заўзятараў Orshafans Генадзь Галубовіч распавёў пра футбол і хакей з мячом у Оршы, пра свае галы, вясёлыя гісторым, канфлікты і партнёраў па камандзе. Выказаў адносіны да апошніх падзей у аршанскім футболе. Таксама блог Orshafans апублікаваў шэраг фотаздымкаў з уласных архіваў і архіва Генадзя Галубовіча, якія раней нідзе не друкаваліся.
Чытаць інтэрв’ю можна па спасылцы ў блогу.