Сталі вядомыя першыя туры чэмпіянату краіны па міні-футболе, хаця дакладная колькасць удзельнікаў яшчэ не вядомая. Магчыма, яна будзе раўняцца 14 камандам, але дзеля таго сталічнай «Тэрыторыі футболу» неабходна разлічыцца з пазыкамі, а менавіта з заявачным узносам яшчэ за мінулы год. Да
У першым туры аршанскі «Вітэн» згуляе з магчымым канкурэнтам за залатыя медалі гомельскім ВРЗ. Паядынак адбудзецца ў Гомелі 7 верасня. 22 жніўня каляндар стане канчаткова вядомым. Сёлета адменены статус легіянера для расейскіх гульцоў, у астатнім у заяўку можна ўключаць не болей за 4 замежных грамадзян. Пры гэтым не меней за 9 гульцоў у заяўцы на матч павінны мець беларускае грамадзянства.