Наш сайт ужо неаднаразова атрымліваў паведамленні з дакументальным пацверджаннем пра прымус аршанцаў хадзіць на хакей. Улады горада плануюць напярэдадні наўпроставых эфіраў Кубка Салея па хакеі, фінальныя гульні якога адбудуцца 17-18 жніўня ў нашым горадзе. Але тэмпы набыцця квіткоў, відаць, бянтэжаць кіраўніцтва Лядовай арэны, а адпаведна, і гарадскіх уладаў. Паведамленні пра лісты "згары" прыходзяць з розных працоўных калектываў, ад розных медычных устаноў. Пад пагрозай зняцця прэмій і далейшых непрыемнасцяў па працы ў вуснай і пісьмовай формах аршанцы атрымоўваюць "дырэктывы" кіраўніцтва. Прычым людзей прымушаюць набываць квіткі за ўласны кошт. Хадзіць на хакей людзі хочуць добраахвотна, а ў свой вольны час жадаюць займацца сваімі справамі, якія далёк не заўсёды звязаныя з хакеем. Шэраг работнікаў ужо катэгарычна адмовіўся купляць квіткі і ісці на хакейныя матчы, дзе наведваемасць патрэбная ўладам для справаздач і прыгожай карцінкі па тэлебачанні. "Лепей павысьце народу заробкі", — сканчваецца адзін з лістоў у нашу рэдакцыю.
Просім чытачоў неадкладна паведамляць рэдакцыю пра ўсе спробы і факты прымусу работнікаў. Дасылайце нам дакументы , дырэктыўныя лісты і іншыя факты парушэння заканадаўства з боку чыноўнікаў. [email protected]