Перапынак у чэмпіянаце Першай лігі зацягнуўся амаль на месяц. Цяпер турнір аднаўляецца. У 16-м туры ФК "Орша", які ідзе на 9-й пазіцыі ў турнірнай табліцы, прымае на Гарадскім стадыёне менскі НФК. Пачатак сустрэчы а 17-й гадзіне. Супернікі "Оршы" ідуць на 10-м радку.
Матч паміж камандамі ў першым кругу завяршыўся перамогай "Оршы" з лікам 3:2. Тады хет-трыкам адзначыўся Дзмітрый Іваноў, які з 10 галамі з'яўляецца лепшым бамбардзірам "Оршы" ў гэтым чэмпіянаце.