Алесь Шутаў нарадзіўся першага верасня - у дзень ведаў - і на большую частку жыцця лёс звёў яго з адукацыяй. Яшчэ ў школе стала бачна, што ў Шутава неверагодны талент да хіміі. Для яго ўсе гэтыя формулы былі простымі, зразумелымі і, нават, забаўнымі - зрэдчас Алесь паказваў хімічныя "фокусы". Дзякуючы гэтаму Алесь і пачаў займацца рэпетытарствам па хіміі. У яго дзеясткі выпускнікоў, якія пасля яго курсаў паступалі на хім і мед факультэты.
Але больш Алесь, канешне, быў вядомы як грамадскі актывіст. Яшчэ ў 2000 годзе Алесь стварыў некалькі грамадскіх арганізацый, некаторыя з іх - АМГА "Звяз" і ЦПГІ "Крывіч працуюць і сёння. А ў 2007 годзе Алесь стаў адным са стваральнікаў і рэдактарам нашага сайта. Кожнае 1 верасня для нашай рэдакцыі азначаў карпаратыў з падарункамі і віншаваннем Алеся Шутава. Нажаль, ужо трэці год сябрам Алеся даводзіцца адзначаць яго дзень народзінаў без самога імянінніка.
У 2016 годзе Алесь патрапіў у бальніцу з пнеўманіяй. Але падчас знаходжання ў бальніцы ў яго адарваўся тромб, які і стаў прычынай хуткай нечканай смерці. У гэтым годзе споўніцца тры гады з дня смерці Алеся Шутава, сёння сябры адзначаюць яго 49-годдзе.